Інфаграфіка

Актыўнае даўгалецце. Клопат аб пажылых людзях

У Беларусі больш за 1,67 млн ​​чалавек старэйшых за 65 гадоў (на 1.01.2026 г.), з іх:

жанчыны — 66%,
мужчыны — 34%.

Колькасць доўгажыхароў:

90 гадоў і старэйшыя — 45 тыс. чалавек,
100 гадоў і старэйшыя — звыш 660 жыхароў.

Занятасць у эканоміцы краіны

Кожны чацвёрты пенсіянер у краіне прадаўжае працаваць (489 тыс. чалавек).

Доля занятых асоб ва ўзросце 65-74 гады ў агульнай колькасці занятага насельніцтва — 2,4% (паводле даных 2025 г.).

Сацыяльная ўключанасць

У Беларусі рэалізуецца Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце — 2030».

Дзейнічаюць універсітэты залатога, або трэцяга, узросту.

Для пенсіянераў на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) дзейнічае каля 2 тыс. гурткоў і клубаў, у якіх заняты амаль 28 тыс. пажылых грамадзян.

Развіваецца «сярэбранае» валанцёрства (доля пажылых у агульнай колькасці валанцёраў — 19,7%).

Пенсійнае забеспячэнне

У Беларусі пражываюць больш за 2,4 млн пенсіянераў. Расходы на выплату пенсій штогод складаюць каля 9% ВУП. У 2026 г. на выплату пенсій будзе накіравана больш за 31 млрд руб.

Рэалізуюцца праграмы «Адкладзеная пенсія»*, дадатковая накапляльная пенсія.

Сацыяльнымі паслугамі ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым карыстаюцца амаль 180 тыс. грамадзян, дома атрымліваюць паслугі амаль 115 тыс. чалавек.

*Пры дасягненні пенсійнага ўзросту (58 гадоў для жанчын, 63 гады для мужчын) можна адмовіцца ад атрымання назначанай пенсіі і прадоўжыць працаваць. У далейшым памер пенсіі будзе павялічаны ў залежнасці ад таго, на які перыяд работнік адмовіўся ад пенсіі.

Крыніца: Мінпрацы, Белстат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»