Беларуска Баравок стала другой на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі па настольным тэнісе
Кацярына Баравок. Фота БФНТ 21 верасня, Мінск . Беларуска Кацярына Баравок узяла серабро адкрытага чэмпіянату Бельгіі па настольным тэнісе ў Пепенстэры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФНТ.
На шляху да фіналу наша спартсменка перамагла датчанак Фіёну Овергар (3:2) і Маю Хансен (3:0), латвійку Аляксандру Яршову (3:0) і ўкраінку Вераніку Васіленка (3:0). У матчы за золата Баравок у трох партыях уступіла Анаі Сальпен з Францыі. Яшчэ дзве беларускі Лізавета Цімашкова і Ульяна Мяшчанская занялі 7-е і 8-е месцы адпаведна.
У мужчын наш Нікан Шутаў замкнуў шасцёрку лепшых, Георгій Кунац размясціўся ўслед за ім, Данііл Віторскі стаў 11-м. Беларускія спартсмены прадаўжаюць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы па настольным тэніе, які пройдзе ў славенскай Любляне з 11 па 18 кастрычніка.






