Спорт

Беларускі самбіст Мардусевіч заваяваў серабро Сусветных гульняў качэўнікаў

Фота Мінспорту 3 верасня, Мінск . Беларус Уладзіслаў Мардусевіч заваяваў серабро спаборніцтваў па самба на VI Сусветных гульнях качэўнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Наш спартсмен стаў прызёрам у вагавой катэгорыі да 79 кг. На шляху да фіналу Мардусевіч атрымаў тры перамогі, але ў вырашальнай схватцы ўступіў прадстаўніку Кыргызстана. Таксама на гульнях выступілі нашы Уладзіслаў Кулеш (да 64 кг) і Арсеній Маліцкі (больш за 98 кг), абодва пацярпелі няўдачы ў першым раўндзе.

Усяго VI Сусветныя гульні качэўнікаў сабралі ў Бішкеку і Чалпон-Аце каля 4 тыс. атлетаў і членаў дэлегацый з 90 краін, Беларусь прадстаўляюць дзевяць чалавек у трох відах спорту. Удзельнікі спаборніцтваў вызначаюць найлепшых у 43 спартыўных дысцыплінах. Міжнародны форум прадоўжыцца да 6 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»