У свеце

Ушакоў: канфлікт ва Украіне стане галоўнай тэмай размовы Пуціна з Уіткафам

Юрый Ушакоў. Фота з архіва РІА Навіны 21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў пацвердзіў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін у першай палавіне дня 21 кастрычніка прыме спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, сустрэча пройдзе ў Канстанцінаўскім палацы і з’яўляецца планавым мерапрыемствам, якое было ўзгоднена яшчэ некалькі дзён таму. Галоўнай тэмай размовы стане ўкраінскі канфлікт.

На сустрэчы таксама будзе прысутнічаць спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.

Раней паведамлялася, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф прыбыў у Санкт-Пецярбург. Да гэтага, 20 кастрычніка, Уіткаф прыняў удзел у перагаворах па ўкраінскім урэгуляванні ў Осла. На сустрэчы таксама прысутнічалі Уладзімір Зяленскі, прэм’ер Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Да размовы дыстанцыйна падключыўся зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»