Прэзідэнт

Указам Прэзідэнта пашыраны паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ў сферы будаўніцтва 

Фота з архіва 29 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ №392, якім пашыраюцца паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама пры ўстанаўленні асаблівасцей праектавання і будаўніцтва аб’ектаў, якія маюць першачарговае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Дакументам карэкціруецца ўказ ад 2 ліпеня 2025 года №266. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даецца права сваімі рашэннямі дазваляць прымяненне працэдуры закупкі з адной крыніцы пры закупцы тавараў (работ, паслуг) у дзяржаўных арганізацый не толькі за кошт бюджэту, але і за ўласныя сродкі. Яны таксама змогуць дазваляць высечку драўнінна-хмызняковай расліннасці і продаж нарыхтаванай драўніны, размяшчэнне на тэрыторыі рэгіёна аб’ектаў з адступленнем ад зацверджанага праекта дэталёвага планавання.
Акрамя таго, яны будуць мець права даць дазвол заказчыку, забудоўшчыку самастойна атрымліваць тэхнічныя ўмовы на інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне аб’екта, а забудоўшчыкам прымяняць вырабленыя ў заводскіх умовах збудаванні модульнага тыпу без распрацоўкі праектнай дакументацыі.
У адпаведнасці з указам аблвыканкамы і Мінгарвыканкам змогуць вызначаць радовішчы карысных выкапняў (пясок, гравій), на якіх дазваляецца іх здабыча для будаўніцтва аб’ектаў, з паралельным афармленнем матэрыялаў па адвядзенні зямельных участкаў.
Яны таксама змогуць вызначаць заказчыкаў, якія за ўласныя сродкі будуць распрацоўваць праекты дэталёвага планавання тэрыторый. Раней гэта рабілася выключна за бюджэтныя сродкі.
У мэтах скарачэння тэрмінаў прыняцця аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам рашэнняў па вызначэнні асаблівасцей праектавання і будаўніцтва першачарговых аб’ектаў выключаецца неабходнасць узгаднення гэтых рашэнняў з Саветам Міністраў.
Гэтыя навацыі ўступяць у сілу з 1 студзеня 2027 года. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»