Прэзідэнт

Лукашэнка падзякаваў заходнім «стратэгам» за будаўніцтва агароджы на граніцы з Беларуссю

Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка, Мінск . Будаўніцтва заходнімі суседзямі агароджаў на граніцы з Беларуссю з’яўляецца несусветным глупствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС,

«Не апраўдвайцеся ні перад кім. Дзякуй ім, гавару як ваенны чалавек вам — ваенным людзям. Дзякуй ім, што яны пабудавалі гэту агароджу. У выпадку агрэсіі з іх боку (а калі агрэсія і здарыцца, яна можа быць толькі з іх боку, з нашага боку гэтага не будзе), ім давядзецца гэту агароджу пераадольваць. Гэта нам выгадна. Таму, калі яны пабудуюць яшчэ дзве лініі такіх агароджаў, мы будзем ім толькі ўдзячныя. Гэта глупства несусветнае з боку некаторых ваенных… Хутчэй за ўсё, не ваенных, а там жа «разумныя» грамадзянскія «стратэгі». Гэта іх тактыка — адгарадзіцца. Гасподзь з імі, няхай адгароджваюцца», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і ў мэтах стрымлівання нелегальных мігрантаў гэтыя агароджы таксама малаэфектыўныя. «Я ўжо неяк гаварыў: мігрантам, каб пераадолець гэту агароджу, як мне раней дакладвалі, неабходна ад чатырох да шасці хвілін».

«Ну што, пабудавалі яны гэту агароджу… Убухалі туды сотні мільёнаў долараў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»