У сямі раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў
Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . У сямі раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Гродзенскім раёне, а таксама ў шасці раёнах Брэсцкай вобласці: Брэсцкім, Пінскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Драгічынскім і Іванаўскім раёнах.
Дазволена наведванне лясных масіваў у Верхнядзвінскім і Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці, Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, Камянецкім і Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці.
Ва ўсіх астатніх раёнах краіны дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.






