Урад зацвердзіў парадак прадастаўлення адтэрміноўкі па выплаце ПДВ для юрыдычных асоб
23 ліпеня, Мінск . Урад зацвердзіў парадак прадастаўлення адтэрміноўкі па выплаце ПДВ для юрыдычных асоб. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Пастановай прадугледжваецца, што ў адносінах да тавараў, якія змяшчаюцца пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання, юрыдычным асобам прадастаўляецца адтэрміноўка выплаты ПДВ на тэрмін не большы за тры месяцы з дня, наступнага за днём выпуску тавараў. Адтэрміноўка выплаты падатку прадастаўляецца без выплаты працэнтаў за такую адтэрміноўку і пры ўмове забеспячэння выканання абавязку па выплаце такога падатку.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 30 чэрвеня 2027 года.






