У прыграніччы Гомельскай вобласці ўзмоцнена бяспека — Кубракоў
Іван Кубракоў. Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . У прыграніччы Гомельскай вобласці ўзмоцнена бяспека. Аб гэтым заявіў журналістам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў,
«Усе падраздзяленні беларускай міліцыі, у тым ліку спецпадраздзяленні, будуць працаваць па ўзмоцненым варыянце. Узмоцнены варыянт нясення службы будзе не толькі ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў 3 ліпеня, але і па ўсёй краіне. Асабліва ўзмоцнена бяспека ў прыграніччы Гомельскай вобласці. Туды перакінуты дадатковыя нарады, якія будуць забяспечваць бяспеку нашых грамадзян. Таму ўсім яшчэ раз хачу сказаць: хвалявацца не трэба», — сказаў Іван Кубракоў.
/Будзе дапоўнена/.






