У Канадзе сем чалавек загінулі з-за ўзрыву і пажару на ваеннай базе
Фота globalnews.ca 18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за сем чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі атрымалі раненні пры ўзрыве і пажары на ваеннай базе Уэнрайт у Канадзе. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Global News.
Паводле інфармацыі канала, інцыдэнт адбыўся ў час вучэнняў са стральбой. Паводле папярэдніх даных, быў пашкоджаны газаправод на тэрыторыі базы. Гэта прывяло да ўзрыву і ўзгарання.
Крыніцы канала адзначаюць, што парывісты вецер у правінцыі Альберта, дзе размешчана ваенная база, паскорыў распаўсюджванне агню.-0-






