У свеце

Літоўскі урад плануе пайсці ў адстаўку 23 чэрвеня

Фота Unsplash 18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Літвы на чале з прэм’ер-міністрам Інгай Ругінене плануе пайсці ў адстаўку 23 чэрвеня. Аб гэтым пішуць СМІ са спасылкай на саветніка літоўскага прэм’ера Ігнаса Дабравольскаса.

Кіруючая кааліцыя ў Літве распалася пасля таго, як сацыял-дэмакраты ў чэрвені вырашылі спыніць супрацоўніцтва з партыяй «Зара Нёмана». Старшыня кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгас Сінкявічус заяўляў, што мае намер заняць пасаду прэм’ер-міністра, змяніўшы Інгу Ругінене. Заява прагучала пасля таго, як партнёры па новай кіруючай кааліцыі ў Літве ўзгаднілі праграму кааліцыйнага ўрада.

Старшыня камітэта Сейма па замежных справах Рэмігіюс Матузас выказаў меркаванне, што кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс у 2027 годзе, верагодна, ужо не будзе займаць пасаду міністра. Прадстаўнікі кіруючай кааліцыі не раз публічна крытыкавалі кіраўніка літоўскай дыпламатыі. На іх думку, Будрыс прадаўжае курс ранейшага ўрада кансерватараў, а не рэалізуе праграму сацыял-дэмакратаў.

Раней паведамлялася, што ў Сейме Літвы ініцыюецца спецыяльная працэдура, каб запатрабаваць справаздачу ад Ругінене ў сувязі з маштабнай уцечкай даных з Цэнтра рэестраў. Сацыял-дэмакрат Інга Ругінене была назначана прэм’ер-міністрам у жніўні 2025 года. Урад, які яна ўзначальвае, прынёс прысягу ў Сейме ў верасні мінулага года.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»