У Беларусі 21 лістапада будзе мокры снег і галалёдзіца
Фота з архіва 20 лістапада, Мінск . У Беларусі 21 лістапада на асобных участках дарог краіны чакаецца галалёдзіца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.






