Грамадства

У Беларусь прыбываюць дэлегацыі для ўдзелу ў форуме «Размова пра важнае: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» 

Фота Савета Рэспублікі 11 кастрычніка, Мінск . У Беларусь прыбываюць парламенцкія дэлегацыі для ўдзелу ў форуме «Размова пра важнае: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава», які пройдзе 12 і 13 кастрычніка ў Полацку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У гэтым годзе форум упершыню набыў міжнародны статус. У ім прымуць удзел афіцыйныя парламенцкія дэлегацыі з Азербайджана, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.

«Інстытут сям’і, мацярынства, дзяцінства і захаванне традыцыйных каштоўнасцей — тэмы, якія аб’ядноўваюць нашы краіны на самым глыбокім узроўні. Абмен вопытам у гэтых пытаннях актуальны як ніколі, бо моцная сям’я служыць надзейным фундаментам для любой дзяржавы», — адзначылі ў прэс-службе.

Заўтра, 12 кастрычніка, у Полацку адбудзецца афіцыйная сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з членамі парламенцкіх дэлегацый. Заўтра ж пачне сваю работу і сам форум, абяцаючы стаць яркай пляцоўкай для змястоўнага дыялогу і выпрацоўкі агульных рашэнняў.

У Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры пройдзе адкрыты дыялог, у час якога Наталля Качанава і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сустрэнуцца са шматдзетнымі сем’ямі з усіх рэгіёнаў краіны. У гэты ж дзень удзельнікі наведаюць Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай і Полацкае кадэцкае вучылішча, а таксама азнаёмяцца з выставай народных рамёстваў.

Ключавой падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне, якое пройдзе пад купалам Сафійскага сабора. Удзельнікі абмяркуюць прыярытэты дэмаграфічнай бяспекі, развіццё дзяржаўнай сямейнай палітыкі, умацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва і арыенціры духоўна-маральнага выхавання моладзі. Завершыцца форум святочнай канцэртнай праграмай «Час выбіраць сапраўдныя каштоўнасці: сям’я, вера, адзінства, Радзіма». 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»