У Мінску на пр.Незалежнасці здарылася аварыя з маршруткай
11 лістапада, Мінск . ДТЗ з маршруткай здарылася на пр.Незалежнасці ў Мінску, .
На месцы працуюць ДАІ і хуткая медыцынская дапамога. Паводле слоў вадзіцеля маршруткі, у салоне знаходзілася каля дзесяці пасажыраў.


Паводле інфармацыі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пацярпелі тры чалавекі. Усім аказалі неабходную медыцынскую дапамогу на месцы здарэння.
Па выніках першаснага агляду трох чалавек з папярэднімі дыягназамі «спалучаныя траўмы, пераломы, ранкі і сінякі» накіравалі ў бальніцы для паглыбленага абследавання і лячэння. Двух пацыентаў шпіталізуюць у Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, адну пацярпелую дастаўляюць у Мінскую абласную клінічную бальніцу.
Пасля поўнага дыягнастычнага абследавання і ўрачэбнага кансіліуму спецыялісты вызначаць далейшую тактыку лячэння пацыентаў.
Паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 47-гадовая вадзіцель DS, папярэдне, паварочвала направа з другой паласы, у выніку чаго сутыкнулася са спадарожным маршрутным таксі Mercedes. Ад удару маршрутка зрабіла наезд на асвятляльную мачту. 


Фота Яраслава Зарэцкага






