Поезд Мінск-Адлер па тэхнічных прычынах адправіцца з Гомеля з затрымкай на дзве гадзіны
Фота з архіва 1 верасня, Мінск . Поезд Мінск — Адлер па тэхнічных прычынах адправіцца з Гомеля з затрымкай на дзве гадзіны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
«Поезд №302 Мінск — Адлер адпраўленнем з Мінска ў 11.21, з Гомеля — у 16.17 па тэхнічных прычынах, якія не залежаць ад Беларускай чыгункі, адправіцца са станцыі Гомель з затрымкай арыенціровачна дзве гадзіны», — расказалі ў БЧ.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе прыбыцця поезда можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.






