Вальфовіч аб праверцы боегатоўнасці: ахоплены ўсе пытанні, звязаныя з фарміраваннем атрадаў народнага апалчэння
26 лістапада, Брэст . Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта праходзіць у атрадах народнага апалчэння па ўсёй Беларусі. Іх дзеянні ў Камянецкім раёне ацаніў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч,
Старшыням усіх абласных выканаўчых камітэтаў напярэдадні былі ўручаны распараджэнні на фармаванні ў раёнах атрадаў народнага апалчэння. Мэта — на тэрыторыі ўсёй краіны ацаніць эфектыўнасць сістэмы фарміравання і падрыхтоўкі атрадаў народнага апалчэння. «У Камянецкім раёне, побач з дзяржаўнай граніцай, фарміруюцца два атрады народнага апалчэння. Мной было заслухана рашэнне старшыні райвыканкама аб фарміраванні. Хачу сказаць: ёсць разуменне, рашэнне даволі поўнае і ёмістае. Ахоплены ўсе пытанні, звязаныя з фарміраваннем атрадаў народнага апалчэння. Некаторыя моманты падкарэкціравалі», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
/Будзе дапоўнена/






