Культура

Ва ўрачыстым адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах прымуць удзел каля 600 артыстаў

Фота з архіва 4 верасня, Магілёў . Каля 600 артыстаў будуць задзейнічаны ва ўрачыстым адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Аб гэтым журналістам расказаў галоўны рэжысёр Магілёўскай абласной філармоніі Міхаіл Нікалаенка,

XXXIII Дзень беларускага пісьменства 5-6 верасня прымае горад Касцюковічы ў Магілёўскай вобласці. Мноства тэматычных лакацый, гісторыя беларускага кнігадрукавання і яе сучаснае гучанне — гасцей свята чакае цікавая і насычаная праграма.

Адным з яркіх акцэнтаў рэспубліканскага мерапрыемства ў першы дзень стане цырымонія ўрачыстага адкрыцця ў 12.00 на галоўнай сцэне свята.

«Галоўным мастацкім вобразам канцэрта «Родная мова — мова шчаслівых людзей» стане жанчына — захавальніца сямейнага ачага, маці, настаўнік, — расказаў Міхаіл Нікалаенка. — Яшчэ адзін вобраз, які будзе напаўняць канцэрт — сімвал Касцюковіч — падкова, што адлюстравана на гербе».

Пачнецца канцэрт з легенды. «Жыў у Касцюковічах такі Касцюк. І папрасіў ён берагчы родную мову і зямлю, завяшчаў перадаваць усё гэта з пакалення ў пакаленне. Гэта і будзе адлюстравана ў канцэрце праз перадачу скрутка са славянскай азбукай ад продкаў цяперашняму пакаленню дзяцей з галоўным запаветам — захоўваць і берагчы беларускую мову», — адзначыў галоўны.

На адкрыцці задзейнічана каля 600 артыстаў. Выступленні будуць суправаджацца жывой музыкай у выкананні заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга. Яшчэ адной знакавай падзеяй канцэрта стане ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Прадоўжыць канцэртную частку ў першы дзень свята фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», якое пройдзе на галоўнай сцэне ў 16.00. А ў 19.30 усіх запрашаюць на гала-канцэрт. Тут назавуць горад, які будзе прымаць свята ў наступным годзе. Пасля гэтага гледачоў будзе чакаць яркая канцэртная праграма і маляўнічы феерверк.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»