«Юркас-Вітаблспорт» згуляе ў Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
Фота з архіва Мінспорту 26 кастрычніка, Мінск . Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе «Юркас-Вітаблспорт» прыме ўдзел у турніры мацнейшых клубаў планеты — World Winners Cup, які прымае турэцкая Аланья,
Сёння ў стартавым паядынку папярэдняй групы Е віцебская каманда сустрэнецца з грэчаскім «Напалі Патран» (пачатак гульні ў 18.00), у другім туры 27 кастрычніка — матч з французскім клубам «Цэвенес» (пачатак у 18.00), а 28 кастрычніка завершыць першы этап гульнёй з камандай «Аль-Таавун» з Саудаўскай Аравіі (пачатак у 15.30).
Да гэтага турніру «Юркас-Вітаблспорт» рыхтаваў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі іспанец Нікалас Альварада. Пад яго кіраўніцтвам згуляюць 12 футбалістаў: варатары — Міхаіл Аўгустаў, Дзмітрый Васільеў; палявыя ігракі — Ігар Брыштэль, Амадыус Вінаградаў, Арцём Валошын, Алег Гапон, Ягор Гардзецкі, Іван Канстанцінаў, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Сяргей Стэпліяні, Мікіта Чайкоўскі.
На першым этапе 32 клуба падзелены на 8 квартэтаў, пасля завяршэння групавога этапу ў 1/8 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды. Пераможца і прызёры вызначацца 1 лістапада.





