Спорт

Фехтавальшчыкі з Беларусі выйгралі тры медалі маладзёжнага ЧС сярод калясачнікаў

Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . Беларусы заваявалі тры ўзнагароды на чэмпіянаце свету па фехтаванні на калясках сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады ў турэцкім Мерсіне,

У заключны дзень турніру, 19 чэрвеня, бронзавым прызёрам у фехтаванні на шпагах стаў Руслан Зімніцкі. Беларус атрымаў пяць перамог у шасці паядынках групавога этапу, прайшоў чвэрцьфінальную стадыю, але ў паўфінале ўступіў прадстаўніку Кітая. На два дні раней Зімніцкі заваяваў серабро ў заліку шаблістаў, а напярэдадні другое месца ў жаночай шаблі заняла наша Кацярына Мышко.

Усяго ўдзельнікі першынства планеты разыгралі 11 камплектаў узнагарод. Маладзёжны чэмпіянат свету па фехтаванні на калясках прайшоў у рамках World Abilitysport Youth Games.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»