Беларускія будаўнікі ўзвядуць Дом юстыцыі ва Уладзіміры
Фота РУП «Белбудцэнтр» 26 кастрычніка, Мінск . «Белбудцэнтр» пабудуе Дом юстыцыі ва Уладзіміры. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
Пляцоўку будучага аб’екта наведалі міністр юстыцыі Расіі Канстанцін Чуйчанка, губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Аўдзееў. Праект прэзентаваў дырэктар ТАА «Будцэнтр», даччынай кампаніі РУП «Белбудцэнтр», Арцём Сахарэвіч.
Зямельны ўчастак для будучага Дома юстыцыі знаходзіцца ў цэнтры Уладзіміра. Будынак будзе двухпавярховым, фасад аформяць у стылі белакаменнай архітэктуры. У ім размесцяцца Цэнтр бясплатнай юрыдычнай дапамогі, упраўленне Міністэрства юстыцыі па Уладзімірскай вобласці і лабараторыя судовай экспертызы.
Работы плануецца пачаць ужо ў наступным годзе.
Аляксандр Аўдзееў адзначыў, што Беларусь — надзейны, шматгадовы партнёр рэгіёна. Нашы рабочыя і спецыялісты прымалі ўдзел у будаўніцтве ў ім беларускай школы, ачышчальных збудаванняў, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, іншых будынкаў.





