Палітыка

 Турчын накіраваўся з афіцыйным візітам у Кыргызстан

Фота з архіва 4 чэрвеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын накіраваўся з афіцыйным візітам у Кыргызстан, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

За шматгадовую гісторыю дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі гэта першы афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Беларусі ў Кыргызстан.

Запланаваны сустрэчы Аляксандра Турчына з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым і старшынёй Кабінета міністраў — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым. Таксама прэм’ер-міністр разам са сваім калегам прыме ўдзел у адкрыцці Беларуска-кыргызскага бізнес-форуму.

Акрамя таго, запланавана наведванне шэрага вытворчых пляцовак.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»