Беларускі бок падтрымаў кандыдатуру Гафаравай на пасаду старшыні МПС
Фота Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка, Мінск . Беларускі бок падтрымаў кандыдатуру старшыні Мілі Меджліса Азербайджана Сагібы Гафаравай на пасаду наступнага старшыні Міжпарламенцкага саюза, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Словы падтрымкі гэтай кандыдатуры ад беларускага боку выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік у час каардынацыйнай сустрэчы Парламенцкай сеткі Руху недалучэння.
«Сучасны свет сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі выклікамі, якія патрабуюць ад нас умацавання шматбаковасці, інклюзіўнага дыялогу і даверу», — сказаў Сяргей Алейнік.
Паводле слоў парламентарыя, Міжпарламенцкі саюз як старэйшая і буйнейшая глабальная арганізацыя заканадаўцаў мае патрэбу ў лідары, які валодае не толькі стратэгічным бачаннем, але і глыбокім практычным вопытам у сферы парламенцкай дыпламатыі. Выбранне моцнага лідара, які прадстаўляе еўразійскую геапалітычную групу, прадэманструе ўсяму свету, што МПС з’яўляецца па-сапраўднаму збалансаванай арганізацыяй, адкрытай для лідарства ўсіх рэгіёнаў. Беларускі парламентарый заклікаў парламенты дзяржаў — удзельніц Парламенцкай сеткі Руху недалучэння падтрымаць кандыдатуру Сагібы Гафаравай.
У час пасяджэння ў падтрымку выступілі кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый Узбекістана, Егіпта, Пакістана, Венесуэлы, Марока і інш.






