Тэставыя фарматы і навыкі тайм-менеджменту. У школах з’явіцца новы факультатыў па матэматыцы
Фота з архіва 17 ліпеня, Мінск . Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыўных заняткаў «Матэматыка: ад простага — да складанага» для 8-11-х класаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
Асаблівасцю курса з’яўляецца гібкасць праграмы — яе можна праходзіць адзін, два або чатыры гады на выбар школы і вучня. Таксама зроблены акцэнт на практыку: упор на тэставыя фарматы, пошук рацыянальных спосабаў рашэння і навыкі тайм-менеджменту. Факультатыў нацэлены на паўтарэнне і паглыбленне ключавых тэм алгебры і геаметрыі.
Даступны заняткі стануць з 1 верасня. Праграма з’явіцца на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Новыя вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў да 2026/2027 навучальнага года».






