Караеў на «Дажынках»: мы падтрымліваем традыцыі, якія закладваліся дзесяцігоддзямі
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў 26 верасня, Карэлічы . Гродзенская вобласць падтрымлівае закладзеныя традыцыі. Аб гэтым на фестывалі-кірмашы «Дажынкі» сказаў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў,
Як падкрэсліў Юрый Караеў, Гродзенская вобласць традыцыйна ў лідарах. «Наша задача — падтрымліваць гэты брэнд, імідж, гэтыя традыцыі, якія закладвалі да нас людзі многімі дзесяцігоддзямі», — сказаў ён.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што кожны год усе аграрыі рэгіёна напружана працуюць і чакаюць свята хлебаробаў.
Паводле слоў Юрыя Караева, у рэгіёне ў бягучым годзе разам з кукурузай, уборка якой яшчэ ідзе, плануюць сабраць каля 2 млн 300 тыс.т. «Па ўраджайнасці і збожжавых, і рапсу, і кукурузы Гродзенская вобласць — лідар у нашай краіне. Каля 50 ц/га — збожжавыя, 41 ц/га — рапс, і цяпер кукуруза дае паказчыкі, нясціпла скажу, удвая большыя па ўраджайнасці, чым ва ўсіх абласцей краіны», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
/Будзе дапоўнена/





