Грамадства

У Беларусі пашыраны паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў

Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . У Беларусі пашыраны паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.  

Пастанова падрыхтавана з мэтай пашырэння паўнамоцтваў Нацыянальнага савета па выпрацоўцы рэкамендацый у выраўноўванні сацыяльна-эканамічных магчымасцей мужчын і жанчын, фарміраванні сістэмы сямейных каштоўнасцей, адказнага бацькоўства, умацаванні шлюбных адносін.

Зацвярджаецца новая рэдакцыя Палажэння аб Нацыянальным савеце, якая прадугледжвае замацаванне паняцця «гендарная палітыка», удакладненне зместу задач, функцый і правоў Нацыянальнага савета і яго членаў.

Дадаткова за Нацыянальным саветам замацоўваецца кампетэнцыя па ўзгадненні гендарнай палітыкі з сацыяльна-эканамічнай палітыкай, па выпрацоўцы мер падтрымкі сям’і, якія садзейнічаюць дасягненню дэмаграфічных мэт дзяржавы, кансалідацыя намаганняў розных ведамстваў па ахове здароўя грамадзян. А таксама права разглядаць і ўносіць прапановы ў праекты дакладаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных арганізацыях, дзяржаўныя праграмы і планы дзеянняў у галіне гендарнай роўнасці, развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей сям’і, мацярынства, бацькоўства.

Акрамя таго, актуалізаваны склад Нацыянальнага савета.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»