Сіноптыкі паабяцалі беларусам сухое і цёплае надвор’е 27 жніўня
26 жніўня, Мінск . У Беларусі 27 жніўня ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 4-6. Днём будзе 19-24 градусы вышэй за нуль.
Больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме РТР-Беларусь «Плюс-мінус» на videobel.by.






