Эканоміка

Сяўбу азімых культур у Беларусі плануецца завяршыць да 5 кастрычніка

Фота з архіва 2 верасня, Мінск . Сяўбу азімых культур у Беларусі плануецца завяршыць да 5 кастрычніка. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку,

Паводле слоў Юрыя Горлава, збожжавы палетак убраны на 99,8%. «Традыцыйна ўбіраем у верасні грэчку і проса. З улікам збожжавых культур на сённяшні дзень засталося ўбраць 20 тыс. га такіх плошчаў. Яшчэ ўбіраем яравы рапс, які застаўся на плошчы 24 тыс. га, — адзначыў Юрый Горлаў. — Гэта планавыя работы, якія выконваем у адпаведнасці з графікам».

Намалочана 9 млн 141 тыс. т збожжа з улікам рапсу, крыху больш за 9,2 млн т будзе ў бягучым месяцы з грэчкай і просам.

Аграрыі пачалі закладку ўраджаю будучага года. Трэба будзе пасеяць збожжавыя культуры на плошчы 1,5 млн га. «Сяўбу павінны завяршыць максімум да 5 кастрычніка, — расказаў Юрый Горлаў. — Вядзецца актыўная работа, на што звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, па ўборцы саломы з палёў, актыўнае ўзворванне. Тут трэба нам паскарацца, узмацняцца і якасна выконваць пастаўленыя задачы, прадугледжваць усе тэхналагічныя нюансы».

Сяўбу збожжавых вядуць усе вобласці. «Пачалі сеяць азімую пшаніцу, пачынаем сяўбу азімага ячменю. Па гэтых культурах да 20 верасня завершым (сяўбу. — Заўвага ). Таксама паралельна пачынаем сяўбу азімага жыта, азімага трыцікале. Гэта той набор збожжавых культур, якія павінны пасеяць у верасні», — адзначыў Юрый Горлаў.

Ён дадаў, што першы месяц восені для аграрыяў адзін з самых напружаных. Акрамя завяршэння жніва і сяўбы трэба ўбраць агародніну і шэраг тэхнічных культур. Вядзецца ўборка цукровых буракоў, бульбы, якой трэба ўбраць 22 тыс. га, што супастаўна з узроўнем мінулага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»