Эканоміка

Скаардынаваныя дзеянні цэнтрабанкаў даюць магчымасць абараняць інтарэсы грамадзян і бізнесу ў СД — Галоўчанка

Раман Галоўчанка. Фота з архіва 3 верасня, Мінск . Скаардынаваныя дзеянні цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі даюць магчымасць абараняць інтарэсы грамадзян і бізнесу ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка ў час 64-га пасяджэння Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтрабанкаў Беларусі і Расіі ў Горна-Алтайску,

«Наша ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве мае асаблівае, стратэгічнае значэнне. Тавараабарот нашых краін вырас з 2021 па 2025 год больш як на 30%. Пры гэтым захоўваецца баланс імпарту і экспарту. Нашы эканомікі вельмі добра адна адну дапаўняюць. У валютнай структуры нашых разлікаў пераважную долю займаюць нацыянальныя валюты — расійскі і беларускі рубель. Скаардынаваныя дзеянні цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі даюць магчымасць забяспечваць устойлівасць нацыянальных банкаўскіх сістэм, абараняць інтарэсы грамадзян і бізнесу, даюць імпульс іншым нашым партнёрам па інтэграцыйных аб’яднаннях (ЕАЭС, СНД). Мы задаём вельмі добрую планку інтэграцыі. Наша супрацоўніцтва характарызуецца адсутнасцю праблем, якія не могуць быць вырашаны», — сказаў Раман Галоўчанка.

У парадку дня пасяджэння цэнтрабанкаў — бягучая эканамічная сітуацыя і вынікі работы банкаўскіх сістэм у першым паўгоддзі 2026 года, прагнозы развіцця эканомік і грашова-крэдытнай сферы ў Беларусі і Расіі на 2027 год.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»