Эканоміка

Беларуская чыгунка абнаўляе парк грузавых вагонаў 

Фота БЧ 3 верасня, Мінск . Беларуская чыгунка абнаўляе парк грузавых вагонаў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

За 8 месяцаў 2026 года на дарогу пастаўлены 43 вагоны-платформы вытворчасці Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання. Таксама запланавана набыццё яшчэ 42 вагонаў-платформ і 15 крытых вагонаў. Плануецца, што яны паступяць на БЧ да канца бягучага года.

У цэлым вагонны парк Беларускай чыгункі папоўняць 100 новых вагонаў. Гэты рухомы састаў БЧ запатрабаваны грузаадпраўшчыкамі для перавозкі шырокай наменклатуры грузаў, такіх як будаўнічыя матэрыялы, сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя папяровай прамысловасці, прадукты харчавання і зборныя грузы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»