Эканоміка

Тэхнічнае аблічча трэцяга энергаблока БелАЭС ужо абмяркоўваецца — Ліхачоў

Аляксей Ліхачоў Навіны сюжэта «Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+» Генеральнае пагадненне аб будаўніцтве трэцяга энергаблока БелАЭС у высокай ступені гатоўнасці — Мінэнерга БелАЭС выпрацавала больш за 68 млрд кВт.гадз электраэнергіі  11 лістапада, Мінск . Тэхнічнае аблічча трэцяга энергаблока Беларускай АЭС, яго фінансава-эканамічная і арганізацыйная мадэль абмяркоўваліся сёння ва ўрадзе Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным,

«Мы ўжо вядзём размовы аб пашырэнні супрацоўніцтва ў атамнай сферы. Пакуль не прыйшоў час рабіць аб’явы аб фінальных выніках, але мы да іх вельмі блізкія. Будзем рабіць усё, каб яшчэ павялічыць узровень лакалізацыі і ролю беларускіх партнёраў у рэалізацыі гэтага праекта», — сказаў Аляксей Ліхачоў аб трэцім энергаблоку БелАЭС.

З боку «Расатама» будуць праводзіцца далейшыя дзеянні па аптымізацыі тэхнічнага рашэння ў мэтах больш прывабнага кошту электраэнергіі і больш эфектыўнай і стабільнай работы самога блока. Гендырэктар «Расатама» падкрэсліў, што ў Беларусі будуць выкарыстоўвацца ўсе лепшыя практыкі, якія расійскі бок прымяняе для сябе.

Развіваецца і супрацоўніцтва ў неэнергетычнай сферы. «У мінулым годзе ў Беларусі запусцілі першы Цэнтр адытыўных тэхналогій, дзясяткі расійска-беларускіх прынтараў пайшлі ўжо спажыўцам, ствараецца новы тэхналагічны ўклад. Значны крок наперад зроблены па сістэмах накаплення энергіі, у электраруху. Зафіксаваны дамоўленасці ў частцы не толькі паставак накапляльнікаў электраэнергіі на БЕЛАЗ і МАЗ для новай лінейкі прадукцыі, але і больш глыбокія распрацоўкі, якія будуць рэалізоўвацца з прыцягненнем расійскага бізнесу. На фінальнай стадыі абмеркаванне стварэння Цэнтра ядзернай медыцыны — не проста пастаўкі ў Беларусь радыеізатопаў і радыефармпрэпаратаў, а стварэнне цэласнага кластара, які дасць магчымасць вывесці на новы ўзровень і барацьбу з анкалогіяй, і прафілактыку і лячэнне кардыялагічных, неўралагічных захворванняў», — адзначыў гендырэктар «Расатама».

Развіваецца супрацоўніцтва ў лічбавай сферы. Абмяркоўваюцца планы па ўзаемадзеянні ў сферы квантавых тэхналогій.

«У нас шырокі парадак дня, і з кожнай сустрэчай ён становіцца больш глыбокім — ад фундаментальных даследаванняў і распрацовак да індустрыяльнага, серыйнага тыражавання рашэнняў», — падкрэсліў Аляксей Ліхачоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»