Эканоміка

Забяспечаны кармамі на 2027 год. Дырэктар сельгаспрадпрыемства ў Полацкім раёне аб стаўцы на кукурузу

9 лістапада, Полацкі раён . Стаўка на кукурузу дала добрыя вынікі, і дзякуючы павелічэнню плошчаў пад гэту культуру гаспадарка забяспечыла сябе кармамі для буйной рагатай жывёлы (БРЖ) на 2027 год. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар ААТ «Новыя Гараны» ў Полацкім раёне Васіль Жук,

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства адзначыў, што яшчэ ў мінулым годзе гаспадарцы даводзілася дадаткова набываць кармы для пагалоўя БРЖ. «Мы ў 2025 годзе закуплялі кармы на 300 тыс. рублёў. І каб зменшыць сабекошт выпускаемай прадукцыі, мы распрацавалі стратэгію па ўдасканаленні структуры вырошчвання кармавых культур, у прыватнасці кукурузы, — як на зерне, так і на сілас. Мы сёння вырасцілі 2,2 тыс. га гэтай культуры, з іх 1,1 тыс. га пайшло на сілас, астатняе — на зерне. Ураджайнасць сартоў імпартнай селекцыі склала каля 95 ц/га. На 2027 год мы забяспечылі сябе паўнацэннымі карамамі і не будзем іх закупляць», — расказаў Васіль Жук.
Прадпрыемства ў гэтым годзе закупіла новую ўборачную тэхніку, у прыватнасці для кукурузы, і новыя машыны працуюць у палях. У гаспадарцы засталося ўбраць яшчэ прыкладна 700 га плошчаў, занятых пад кукурузай, і да канца месяца аграрыі плануюць завяршыць гэтыя работы. Дырэктар ААТ «Новыя Гараны» падкрэсліў, што на прадпрыемстве бачаць перспектыву ў развіцці малочнай жывёлагадоўлі, атрыманні стабільных прыбаўленняў у вазе і зніжэнні сабекошту прадукцыі для атрымання дадатковага прыбытку.
Напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў работнікаў ААТ «Новыя Гараны» павіншавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. Яна ўручыла Падзякі Савета Рэспублікі тым, хто вызначыўся. Сярод узнагароджаных — і вопытны вадзіцель Вячаслаў Гаўроў. «Я працую ў «Новых Гаранах» з 2009 года, калі пераехаў у Беларусь з Казахстана. Тут мяне забяспечылі работай, далі жыллё, і ўсе гэтыя гады я працую ў сферы аграпрамысловага комплексу. Кірую грузавой машынай, перавожу сельгасгрузы, камбікармы, угнаенні. Цяпер заняты на адвозе кукурузы, якую збіраем з палёў. Праца няпростая, але вельмі патрэбная. Вось дапрацаваўся і да ўзнагарод», — падзяліўся ён з журналістамі. Старшыня Савета Рэспублікі ў час рабочай паездкі пабывала на жывёлагадоўчых фермах прадпрыемства, а таксама азнаёмілася з тым, на якой стадыі знаходзіцца рэканструкцыя вытворчага філіяла ААТ «Савушкін прадукт» у Полацку. На будпляцоўцы актыўна ідуць работы, тут памянялі ўжо сеткі і камунікацыі, праводзяць уцяпленне фасада адміністрацыйна-вытворчага корпуса, рэканструкцыю сталовай для супрацоўнікаў прадпрыемства, манціруюць новае абсталяванне і паралельна добраўпарадкоўваюць прылеглую тэрыторыю. Фота Аляксандра Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»