Эканоміка

Нацбанк Беларусі і Расфінманіторынг будуць разам процідзейнічаць адмыванню злачынных даходаў 

Фота з архіва 25 мая, Мінск . Нацыянальны банк Беларусі і Расфінманіторынг будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. Адпаведны мемарандум бакі падпісалі ў Ашхабадзе на палях 44-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Дакумент падпісалі намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Ілона Лядніцкая і дырэктар Расфінманіторынгу Юрый Чыханчын. Мемарандум прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння адмыванню злачынных даходаў, фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага паражэння (ПАД/ФТ/ФРЗМП) у частцы нагляднай дзейнасці ў фінансавай сферы.

Бакі плануюць абменьвацца профільнай інфармацыяй, лепшымі практыкамі нагляду, вынікамі даследаванняў рызык і новых схем адмывання грошай. Таксама будуць выпрацоўвацца сумесныя меры па зніжэнні рызык і паляпшэнні механізмаў ПАД/ФТ/ФРЗМП.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»