Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто «не ўмее» працаваць на ўборачнай
21 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію тых, хто дрэнна працуе, не выконвае працоўную дысцыпліну ў сельскай гаспадарцы, асабліва ў перыяд уборачнай кампаніі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на селектарнай нарадзе,
«Ну чаго мы будзем пры дэфіцыце кадраў наручнікі надзяваць? Папрасіце Хрэніна (міністр абароны Віктар Хрэнін. — Заўвага ), даручэнне яму маё перадайце: усіх, хто не ўмее працаваць, — у армію і на паўднёвую граніцу. У лес. Там нашы хлопцы, сілы спецыяльных аперацый, па маім загадзе разгрупаваны па ўкраінскай граніцы, — сказаў Прэзідэнт. — Гэта не значыць, што мы на кагосьці нападаць (збіраемся. — Заўвага ). Мы ні на кога не нападаем, мы забяспечваем сваю бяспеку. Нялёгка — камарыкі, мухі, мошкі і іншае. Вось туды іх, у армію. Звычайнымі салдатамі. Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт), і туды — у распараджэнне сіл спецыяльных аперацый».
«Усіх туды, хто не выканае даручэнні. Гэта мой загад. Любы чыноўнік (ва ўрадзе, аблвыканкаме, райвыканкаме) — у гаспадарку на трактар, камбайн. Не ўмееш гайкі круціць? Будзеш памочнікам, будзеш падносіць «снарады». Любое невыкананне — у армію. Няхай там служыць. У лесе будзе сядзець. Там таксама патрэбны кадры. Няхай у перыяд уборкі там паслужыць. І чыноўнік, і той, хто не хоча працаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.





