Палітыка

Сергяенка: плануецца заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве з Палатай прадстаўнікоў Асамблеі Саюза М’янмы

21 жніўня, Мінск . Пагадненне аб супрацоўніцтве плануецца заключыць паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палатай прадстаўнікоў Асамблеі Саюза М’янмы, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы спікераў дзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам, «Плануем заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нашымі палатамі, а таксама арганізаваць узаемадзеянне на ўзроўні профільных камісій і парламенцкіх груп дружбы ў цэлым Нацыянальнага сходу», — сказаў Ігар Сергяенка.

Спікер нагадаў, што двойчы сустракаўся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза М’янмы Кхін Йі.

«Мы ўдзячны яму за ўдзел у міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў чэрвені бягучага года ў Брэсце, дзе мы таксама правялі сустрэчу і намецілі шляхі далейшага міжпарламенцкага дыялогу», — адзначыў Ігар Сергяенка.Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў вялікі ўклад кіраўнікоў дзяржаў у збліжэнне Мінска і Нейп’ідо. «Дзякуючы асабістаму ўкладу Аляксандра Рыгоравіча і вашым намаганням адносіны паміж краінамі будуюцца на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемаразумення. Над умацаваннем іх асноў павінны таксама актыўна працаваць і парламентарыі», — сказаў ён.

Спікер падкрэсліў, што для яго было высокім гонарам па даручэнні Прэзідэнта Беларусі прадстаўляць краіну на інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма ў красавіку гэтага года. Адзначыў, што самыя добрыя ўражанні засталіся па выніках візіту ў цудоўную М’янму, па выніках сустрэч з кіраўніцтвам краіны, прадстаўнікамі дзелавых колаў, ад наведвання Нейп’ідо, Янгона, выдатных гістарычных і культурных мясцін.

Ігар Сергяенка адзначыў, што ў сакавіку мінулага года на сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў было адзначана, што М’янма праяўляе вялікую цікавасць да супрацоўніцтва з беларускім заканадаўчым органам і яно будзе адным з прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці парламентарыяў гэтай краіны. У гэтым кантэксце сёння актыўна наладжваюцца кантакты з парламентам М’янмы, які пачаў работу пасля паспяховага правядзення ўсеагульных выбараў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню мерапрыемстваў дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва на 2026-2028 гады з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя пытанні. Адзначыў, што парламент Беларусі трымае на кантролі ратыфікацыю двухбаковых міжнародных дагавораў. Так, апошнім часам былі ратыфікаваны пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферах устаранення двайнога падаткаабкладання, мытнай справы, абароны сакрэтнай інфармацыі, узаемнай адмены віз.

Ігар Сергяенка выказаў упэўненасць, што заключанае міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз адкрые новыя магчымасці для народнай дыпламатыі, арганізацыі прамых кантактаў паміж людзьмі, развіцця ўзаемадзеяння ў сферах культуры, спорту, турызму.

«Адзначаем, што плённае гуманітарнае супрацоўніцтва будзе падтрымліваць атмасферу для паглыблення стратэгічнага партнёрства нашых дзяржаў і па іншых напрамках, у тым ліку ў рамках міжпарламенцкага дыялогу», — рэзюмаваў спікер Палаты прадстаўнікоў. Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»