Палітыка

Больш за 20 пунктаў плануецца ўнесці на пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Маскве

Фота з архіва 25 жніўня, Мінск . Больш за 20 пунктаў плануецца ўнесці на пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе ў снежні ў Маскве, паведаміў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў перад пасяджэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці,

«Галоўнае пытанне, якое вынесена сёння на пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў, — гэта ўзгадненне парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое плануецца ў снежні бягучага года ў Маскве. Часу дастаткова для ўзгаднення. Тым не менш ужо цяпер сфарміравана больш за 20 пунктаў», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

У парадак дня снежаньскага пасяджэння ўваходзяць тры канцэпцыі, якія плануецца зацвердзіць. Размова ідзе аб развіцці пэўных галін прамысловасці. Уключаны некалькі розных планаў, разлічаных на перыяд да 2030-2032 года. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца дзевяць фінансавых пытанняў.

«Парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў будзе насычаны. Прадугледжваецца, што ў астатні час мы павінны добра папрацаваць, каб не турбаваць кіраўнікоў урадаў абмеркаваннем на пасяджэнні. Я думаю, гэта нам удасца», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

Таксама сёння на парадку дня пытанне аб рэгламенце пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў.

Акрамя таго, шмат пытанняў прапанавана ў пункце «рознае». У прыватнасці, разгляд вынікаў праведзеных выбараў у Казахстане. Паводле слоў генеральнага сакратара СНД, гэтай электаральнай кампаніі надаецца вялікае значэнне. Сёння першы намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Ігар Петрышэнка, які ўзначальваў місію наглядальнікаў ад СНД, праінфармуе аб выніках выбараў у Курултай.

Члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці таксама ўдзеляць увагу фармату «Садружнасць Незалежных Дзяржаў плюс», які быў зацверджаны ў мінулым годзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў.

Сяргей Лебедзеў праінфармаваў, што пасля зацвярджэння гэтага фармату ён накіраваў пісьмы ў шэраг міжнародных арганізацый з прапановай яго разгляду. Ад некаторых арганізацый ужо атрыманы адказы, цікавасць да гэтага фармату ёсць.

«Цяпер мы працуем з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, якая ў мінулым годзе атрымала статус наглядальніка (пры Садружнасці Незалежных Дзяржаў. — Заўвага ). Акрамя таго, звычайна мы запрашаем на нашы пасяджэнні старшыню калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, генеральнага сакратара АДКБ. Думаю, што абмеркаванне гэтага пытання сёння актывізуе ўдзел гэтых асоб», — сказаў генеральны сакратар СНД.

Ён дадаў, што ўжо атрымана згода на ўдзел у пасяджэнні генеральнага сакратара ШАС Нурлана Ермекбаева. З гэтай арганізацыяй ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне, падпісаны мемарандум.

У прывітальным слове на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу, што дзяржавы Садружнасці ідуць па шляху правядзення жыццёва важных рэформ у сферы эканомікі, сацыяльнага, грамадскага, палітычнага жыцця. Дзякуючы нязменнаму курсу на развіццё добрасуседскіх і ўзаемавыгадных сувязей з боку сусветнай супольнасці дзяржавы СНД атрымалі заслужанае прызнанне, стаўшы актыўнымі суб’ектамі міжнародных адносін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»