Палітыка

Аліеў адзначыў запатрабаванасць пляцоўкі СНД для падтрымання дыялогу і развіцця супрацоўніцтва 

Ільхам Аліеў. Фота azertag.az 9 кастрычніка, Аваза . Садружнасць Незалежных Дзяржаў умацавалася ў якасці пляцоўкі для падтрымання палітычнага дыялогу і развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на пасяджэнні саміта СНД у вузкім складзе,

Як адзначыў Ільхам Аліеў, у бягучым годзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў спаўняецца 35 гадоў. «За мінулыя гады СНД зацвердзілася ў якасці запатрабаванай пляцоўкі для падтрымання палітычнага дыялогу, развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўмацавання сувязей паміж краінамі», — заявіў Прэзідэнт Азербайджана.

Адным з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва ён назваў гуманітарную сферу. У сувязі з гэтым Ільхам Аліеў падзякаваў кіраўнікам дзяржаў СНД за падтрымку рашэння аб аб’яўленні азербайджанскага горада Лачын культурнай сталіцай Садружнасці.

«Знакавай спартыўнай падзеяй для ўсёй Садружнасці стала паспяховае правядзенне ў Азербайджане ІІІ Гульняў краін СНД. Геаграфія спаборніцтваў ахапіла адразу сем гарадоў нашай краіны. Тысячы спартсменаў і гасцей з дзяржаў — членаў СНД, а таксама з іншых краін свету на працягу 11 дзён, праведзеных у Азербайджане, лепш пазналі нашу краіну і народ», — канстатаваў Прэзідэнт Азербайджана.

Ён звярнуў увагу, што такія маштабныя ініцыятывы выходзяць далёка за межы спорту і служаць трывалым мостам дружбы паміж народамі.

Ільхам Аліеў таксама ўказаў на ўмацаванне пазіцый Азербайджана ў якасці аднаго з транспартных вузлоў рэгіёна, які забяспечвае надзейны транзіт па міжнародных калідорах «Поўнач — Поўдзень» і «Усход — Захад». За першае паўгоддзе 2026 года аб’ём транзітных перавозак праз Азербайджан павялічыўся на 10%, дасягнуўшы амаль 8 млн т грузаў. «Наша мэта ў сярэднетэрміновай перспектыве — павелічэнне грузаперавозак па маршрутах Усход — Захад і Поўнач — Поўдзень праз Азербайджан да 15 млн т у кожным напрамку», — падкрэсліў Прэзідэнт Азербайджана.

На заканчэнне ён выказаў падзяку за падтрымку рашэння аб сустаршынстве Азербайджана ў СНД у 2027 годзе, запэўніўшы, што азербайджанскі бок гатовы актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі агульных задач. Ільхам Аліеў таксама адзначыў, што Азербайджан гатовы прыняць старшынства ў СНД у 2028 годзе і арганізаваць пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці восенню таго ж года. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»