Палітыка

Рыжанкоў сустрэўся ў Нью-Ёрку з кіраўніцтвам ААН і СААЗ 

Максім Рыжанкоў і Антоніу Гутэрыш. Фота МЗС 26 верасня, Мінск . Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш высока ацэньвае ўклад Беларусі ў дзейнасць арганізацыі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

«Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам і падзякаваў яму за падтрымку мірных ініцыятыў беларускага боку. Генеральны сакратар ААН высока ацаніў уклад Беларусі ў дзейнасць ААН», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

На палях ГА ААН Максім Рыжанкоў таксама правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Адханамам Гебрэесусам. Бакі разгледзелі перспектыўныя для рэалізацыі праекты, у тым ліку па пытаннях доступу да закупак лекавых сродкаў на міжнародных платформах, праграм навучання спецыялістаў, выкарыстання вопыту ў галіне ўплыву радыяцыі на здароўе чалавека і інш. ФФота МЗС

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»