Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў стартуе ў Беларусі
Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . У Беларусі стартуе Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў. Арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства культуры і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
Праект прызначаны адкрыць новыя імёны, падтрымаць таленавітую моладзь і далучыць яе да духоўных, гістарычных і культурных каштоўнасцей беларускага народа. Выбраныя творы павінны суадносіцца з тэмамі Года беларускай жанчыны, гістарычнай памяці або любові да Радзімы.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, а таксама дзяржаўных і прыватных тэатральных школ і праектаў Беларусі ва ўзросце ад 11 да 25 гадоў.
Конкурс прадоўжыцца з 5 кастрычніка па 21 лістапада і пройдзе ў тры этапы. Адборачны тур пройдзе дыстанцыйна з 26 па 30 кастрычніка. Для яго неабходна накіраваць на электронную пошту заяўку на ўдзел і відэаматэрыялы фармату MP4 або MOV аднаго конкурснага нумара без мантажу і дубляжоў. Працягласць паэтычнага выступлення — не больш за 5 мінут, празаічнага — не больш за 7 мінут. У заключным туры, які пройдзе 19-20 лістапада на базе БДУКМ, удзельнікам давядзецца выканаць два творы без мікрафона. Фінальны тур адбудзецца 21 лістапада ў сценах універсітэта: канкурсанты зачытаюць адзін твор з мікрафонам.






