Грамадства

Разгортванне ў палявых умовах адпрацавалі сілы АДКБ на вучэннях у Расіі 

30 верасня, Мінск . Спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (Калектыўных сіл) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Эшалон-2026» праходзіць на палігоне ў Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аб’яднаным прэс-цэнтры вучэнняў АДКБ.
Вучэнне нацэлена на ўдасканаленне зладжанасці работы органаў кіравання і практычных навыкаў часцей і падраздзяленняў тэхнічнага і тылавога забеспячэння пры падрыхтоўцы і ў ходзе вядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту.
На палігоне ўдзельнікі адпрацавалі пытанні пры перагрупоўцы кантынгентаў, правялі разгортванне ў палявых умовах і адшліфавалі алгарытмы дзеянняў з улікам вопыту, атрыманага ў час спецыяльнай ваеннай аперацыі. Асаблівая ўвага — пунктам запраўкі, арганізацыі эвакуацыі і рамонту пашкоджанай тэхнікі ва ўмовах пагрозы ўздзеяння БПЛА праціўніка.
У адным з раёнаў асабовы склад зводнага батальёна матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адпрацаваў задачы па дастаўцы матэрыяльных сродкаў на лінію баявога судакранання з выкарыстаннем наземных робататэхнічных комплексаў і беспілотнікаў, а таксама эвакуацыю параненых і пашкоджанай тэхнікі.
Як дапоўнілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, прадстаўнікам кіраўніцтва спецыяльнага вучэння «Эшалон-2026» і службаў тылавога забеспячэння абаронных ведамстваў дзяржаў — членаў АДКБ прадэманстравалі тэхнічныя сродкі харчовай службы і розныя рацыёны харчавання.
Як паведамлялася раней, на тэрыторыі Расіі праводзяцца камандна-штабное вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026», накіраванае на адпрацоўку пытанняў падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту, спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2026, спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння  «Эшалон-2026».
У вучэннях прымаюць удзел кантынгенты войскаў (калектыўных сіл) АДКБ Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Сярод іх — воінскія кантынгенты, фарміраванні сіл спецыяльнага прызначэння з ліку спецыяльных падраздзяленняў органаў унутраных спраў (паліцыі), органаў бяспекі і спецыяльных службаў, упаўнаважаных органаў у сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, а таксама аператыўныя групы Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Асаблівасць вучэнняў у шырокім прымяненні рознатыповых БПЛА і робататэхнічных комплексаў, а таксама адпрацоўка практычных дзеянняў войскаў з улікам вопыту правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»