Грамадства

«Навучыць юнакоў і дзяўчат абараняць гістарычную праўду». Расійскі парламентарый аб задачах праекта «Поезд Памяці»

23 чэрвеня, Гродна . Адна з задач праекта «Поезд Памяці» — навучыць юнакоў і дзяўчат не толькі вывучаць гісторыю, але і абараняць гістарычную праўду. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Алена Афанасьева, якая суправаджае групу ўдзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта на адным з этапаў маршруту па Беларусі,

«Адна з задач «Поезда Памяці», якую мы ставім і перад сабой, і перад юнакамі і дзяўчатамі, каб яны навучыліся не толькі вывучаць гісторыю і захоўваць гістарычную памяць, але і абараняць гістарычную праўду. Таму што памяць у народаў можа быць свая і абсалютна розная. У нас памяць аб вялікім подзвігу нашага народа, аб каласальных стратах, якія мы панеслі ў час Вялікай Айчыннай вайны», — сказала Алена Афанасьева.

Паводле яе слоў, сёння Захад, скажаючы гістарычныя факты, навязвае новую гістарычную памяць у Еўропе, у тым ліку і ва Усходняй. «Атрымліваецца, што мы, выкарыстоўваючы архіўныя дакументы і паказанні людзей, якія засталіся ў жывых, перажылі блакаду, ганенні, канцлагеры, вымушаны абараняць гістарычную праўду аб тым, што хацеў зрабіць германскі фашызм з насельніцтвам усяго свету. Не проста заваяваць тэрыторыю, а знішчыць насельніцтва, якое там пражывае. Тым самым мы процістаім неанацызму, які пачаў паднімаць галаву ў частцы краін Еўропы», — дадала намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах.

Удзельнікі «Поезда Памяці» ведаюць гісторыю і разумеюць, як важна захоўваць гістарычную памяць, акцэнтавала ўвагу яна. Паміж удзельнікамі праекта ўстанаўліваецца моцная сувязь. Яны ўсе на адной хвалі. Дзеляцца асабістымі гісторыямі, расказваюць аб сваіх сем’ях, аб прадзедах, якія ваявалі і прынеслі перамогу нашым краінам, а яшчэ дзеляцца інфармацыяй аб сваіх рэгіёнах.

«У нас ёсць традыцыя вітаць усіх удзельнікаў поезда кожную раніцу. Сёння наша ўдзельніца з Гродна за некалькі гадзін да выхаду ў радыёэфір сачыніла верш і прысвяціла яго свайму любімаму гораду Гродна. Яна паспела ў некалькіх словах расказаць аб яго прыгажосці і падзяліцца тым, як у Гродне чакалі ўдзельнікаў праекта», — зрабіла выснову Алена Афанасьева.
Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»