Грамадства

Рашэнне аб месцы будавання пункта пахавання радыеактыўных адходаў будзе прынята пасля дзяржэкспертызы

Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . Рашэнне аб месцы будавання пункта пахавання радыеактыўных адходаў будзе прынята пасля дзяржаўнай экспертызы і разгляду дакументаў спецыяльнай камісіяй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Дзяніс Мароз на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму,

«Будаванне пункта пахавання радыеактыўных адходаў — даволі складаны шматступеньчаты працэс. Для пачатку трэба было даследаваць усю тэрыторыю нашай краіны, вызначыць найбольш патэнцыяльна прымальныя пляцоўкі. Мы правялі працэдуру адбору і спыніліся на трох найбольш перспектыўных пляцоўках. Распрацавана перадпраектная дакументацыя і праведзены грамадскія абмеркаванні з насельніцтвам у кожным з раёнаў. Цяпер вынікі гэтых абмеркаванняў абагульняюцца, і ў лістападзе мы плануем падацца на дзяржаўную экспертызу. Пасля гэтага дакументы будуць унесены ў спецыяльна створаную камісію для вызначэння канчатковага месца для будавання адпаведнага аб’екта», — сказаў Дзяніс Мароз.

Для размяшчэння пункта пахавання радыеактыўных адходаў разглядаюцца тры альтэрнатыўныя пляцоўкі: Хойніцкі раён (Гомельская вобласць), Астравецкі раён (Гродзенская вобласць) і Мсціслаўскі раён (Магілёўская вобласць).

Сёння ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры пачаў работу XXX Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Чатыры дні будуць прысвечаны сучасным энергетычным тэхналогіям, міжнароднаму супрацоўніцтву, навуковым распрацоўкам і практычным рашэнням для галіны. Галоўная падзея першага дня — пленарная сесія «Развіваючы энергетыку — развіваем эканоміку» з удзелам прадстаўнікоў энергетычных ведамстваў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Штучны інтэлект і лічбавізацыя энергетыкі, развіццё электратранспарту, мадэрнізацыя электрасетак, энергаэфектыўнасць, энергетычная бяспека і падрыхтоўка інжынерных кадраў — гэтыя і іншыя тэмы аб’яднаюць дзелавую праграму форуму. Таксама запланаваны міжнародныя перагаворы і падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве, галіновыя канферэнцыі, сустрэчы з экспертамі, конкурс стартапаў Startup ENERGY — 2026, чэмпіянат мантажнікаў і прафесійныя спаборніцтвы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»