У Беларусі накапалі больш за 4 млн тон цукровых буракоў
27 кастрычніка, Мінск . Аграрыі Беларусі накапалі 4 млн 67 тыс. т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сярэдняя ўраджайнасць склала 492 ц/га, цукрыстасць — 17%.
Караняплод убраны з плошчы 83 тыс. га, што складае 76% ад плана 109 тыс. га. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 1 млн 509 тыс. т, Гродзенскай — 1 млн 364 тыс. т, Брэсцкай — 725 тыс. т, Магілёўскай — 408 тыс. т, Гомельскай — 37 тыс. т, Віцебскай — 24 тыс. т.
У буракапрыёмныя пункты вывезена 78% караняплодаў — 3 млн 187 тыс. т. У лік дзяржзаказу пастаўлена 2 млн 411 тыс. т (72% ад плана).






