Рапірыст Маслаў увайшоў у васьмёрку на юнацкіх Алімпійскіх гульнях
9 лістапада, Мінск . Беларускі фехтавальшчык Дзяніс Маслаў не змог прабіцца ў паўфінал на IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сенегале,
На групавым этапе турніру па фехтаванні на рапірах Маслаў атрымаў перамогі над равеснікамі з Малі, Вялікабрытаніі, Літвы і Катара, а таксама ўступіў прадстаўнікам Японіі і Чэхіі. Дзяніс выйшаў у плэй-оф з пятым пасевам, у 1/8 фіналу ён з лікам 15:5 быў мацнейшы за алжырца Зіяда Бенабеда, але ў чвэрцьфінале ўступіў брытанцу Махамеду Бельбуабу (7:15).
На гэты момант у актыве беларускай дэлегацыі два бронзавыя медалі ЮАГ-2026. Плывец Максім Машлякевіч замкнуў тройку на пяцьдзясят метраў брасам, а Паліна Бяляўская ўзяла бронзу на 50-метроўцы вольным стылем. Дзюдаістка Аляксандра Князева стала сёмай у катэгорыі да 44 кг, а Глеб Акуневіч заняў выніковы дзявяты радок у стральбе з лука.
11 лістапада за медаль IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў пазмагаецца тхэквандыст Багдан Аліеў, а 12 лістапада на турніры выступіць прадстаўнік брэйк-данса Георгій Салавей. Усяго мультыспартыўны форум для атлетаў ва ўзросце да 18 гадоў сабраў у Сенегале больш за 2600 юнакоў і дзяўчат з 204 краін.






