Грамадства

«Работа ідзе планава, людзі зараджаны». Камандзір артылерыйскай брыгады аб праверцы боегатоўнасці 

Сяргей Чайко 24 жніўня, Мінск . Камандзір 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Сяргей Чайко расказаў журналістам, як у воінскай часці праходзіць праверка боегатоўнасці,

«Сёння днём прадстаўнікамі Дзяржсакратарыята Савета бяспекі мне было ўручана распараджэнне на прывядзенне 51-й брыгады ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Работа ідзе планава, без зрываў, людзі зараджаны. Мы гатовы выканаць пастаўленую задачу», — сказаў Сяргей Чайко.
Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта была прыведзена ў поўную боегатоўнасць адна з артылерыйскіх брыгад Узброеных Сіл цэнтральнага падпарадкавання. Міністру абароны ўручана распараджэнне на прывядзенне воінскай часці ў баявую гатоўнасць з адмабілізаваннем і правядзеннем усяго комплексу мерапрыемстваў. У адрозненне ад праверак, якія праходзілі ў першым паўгоддзі, дзе распараджэнні ўручаліся непасрэдна ў падраздзяленні абмінаючы Генеральны штаб, асаблівасцю гэтай праверкі стала праверка ўсёй вертыкалі кіравання — ад міністра абароны да ніжэйшага падраздзялення.

Праверачныя мерапрыемствы пройдуць і ў палявых умовах. Артылерыйская брыгада выйдзе з пункта пастаяннай дыслакацыі для выканання шэрага задач. З прызванымі з запасу плануецца правесці заняткі, каб яны маглі аднавіць навыкі, атрыманыя ў час праходжання службы. «Брыгада да ўстаноўленых тэрмінаў будзе гатова і зможа выканаць задачу не толькі на палігоне, але і ў любой кропцы Рэспублікі Беларусь па ўказанні Галоўнакамандуючага», — рэзюмаваў камандзір брыгады.
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»