Грамадства

Захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнай культуры. Якія задачы стаяць перад беларускай дыяспарай у РФ

20 жніўня, Масква /Эдуард Півавар . Узаемадзеянне пасольства Беларусі ў Расіі і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі (ФНКА) абмеркавалі на сустрэчы пасла Юрыя Селіверстава і старшыні ФНКА Сяргея Кандыбовіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Сяргей Кандыбовіч азнаёміў Юрыя Селіверстава са структурай і асноўнымі аспектамі дзейнасці ФНКА, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы рэгіянальным аддзяленням аўтаноміі, уключэнню ў дзейнасць моладзі.

«Разгледзелі стан узаемадзеяння пасольства з беларускай дыяспарай у Расіі, намецілі перспектыўныя напрамкі актывізацыі сумеснай работы, у тым ліку ў рамках намаганняў па пашырэнні беларускай мовы і культуры ў Расіі, захаванні агульнай гістарычнай памяці. Дамовіліся аб прадаўжэнні ўзаемнай падтрымкі мерапрыемстваў, у прыватнасці — аб правядзенні ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Міжнароднага жаночага кангрэса (да Года беларускай жанчыны)», — расказалі ў прэс-службе.
Юрый Селіверстаў і Сяргей Кандыбовіч абмяняліся думкамі аб формах работы беларусаў Расіі з беларускімі і расійскімі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, удзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа пры МЗС Беларусі.
Фота пасольства Беларусі ў Расіі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»