Стварэнне экспертнага клуба Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмяркоўваюць аналітыкі дзвюх дзяржаў
25 чэрвеня, Мінскі раён . У санаторыі «Юнацтва» ў Мінскім раёне праходзіць экспертная сесія XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі,
Тэма экспертнай сесіі — «Саюзная дзяржава. Тэрыторыя развіцця». Арганізатарамі выступаюць Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) і Камітэт Савета Федэрацыі Федэральнага сходу па міжнародных справах. Дырэктар БІСД Алег Макараў указаў на тое, што ў сесіі ўдзельнічаюць больш за 70 вядучых аналітыкаў і экспертаў з Беларусі і Расіі.
«Мы абмяркуем тры напрамкі: развіццё грамадства Саюзнай дзяржавы, эканамічныя перспектывы і патэнцыял маладзёжнага руху ў Саюзнай дзяржаве. Папярэдне ў Беларусі і Расіі прайшлі экспертныя сесіі, дзе мы выпрацавалі прапановы, якія агучым сёння. Далей пройдзе дыскусія. Мы стратэгічна і канцэптуальна будзем абмяркоўваць напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы», — адзначыў Алег Макараў.
Асобным блокам плануецца абмеркаваць пытанні стварэння экспертнага клуба форуму рэгіёнаў для абмену вопытам паміж беларускімі і расійскімі экспертамі па перспектыўных тэмах інтэграцыйнага парадку дня.
Дырэктар БІСД таксама ўказаў на тое, што такая сесія ўпершыню ўключана ў праграму форуму рэгіёнаў і выказаў надзею, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй.
Фота Мікалая Пятрова






