Грамадства

Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта прадаўжаецца ў ВПС і войсках ППА

23 верасня, Мінск . Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта Беларусі прадаўжаецца ў Ваенна-паветраных сілах і войсках проціпаветранай абароны. Аб гэтым журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч,

«Прадаўжаецца праверка Узброеных Сіл, іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы. Нядаўна мы завяршылі праверку Міністэрства ўнутраных спраў. Літаральна на мінулым тыдні быў раптоўна правераны адзін з танкавых батальёнаў механізаванай брыгады. Дарэчы, з задачамі справіліся даволі добра. Больш дэталёвы аналіз яшчэ ідзе. Яго вынікі будуць даложаны Прэзідэнту. Сёння на чарзе — ВПС і войскі ППА», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі ўказаў, што правяраецца адзін з самых важных відаў Узброеных Сіл. «Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА і ў мірны час выконваюць задачы па баявым дзяжурстве, ахове паветраных граніц не толькі нашай краіны, але і знешняга перыметра Саюзнай дзяржавы. Таму яны павінны заўсёды быць гатовы выканаць задачы, якія раптоўна ўзнікаюць, прыкрыць крытычна важныя аб’екты», — адзначыў ён.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»