Пасол Беларусі і міністр сельскай гаспадаркі Ірана абмеркавалі перспектыўныя праекты ў АПК і гандлі
Фота з архіва 1 ліпеня, Мінск . Тэма рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі абмяркоўвалася 30 чэрвеня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрыя Кальцова з міністрам сельскай гаспадаркі Галамрэзой Нуры-Гезельджэ. Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
«Субяседнікі абмеркавалі першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у галінах сельскай гаспадаркі, гандлю і забеспячэння харчовай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі і міністр сельскай гаспадаркі Ірана падкрэслілі важнасць далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін.
Беларусь і Іран устанавілі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. Беларускае пасольства ў Тэгеране было адкрыта 8 сакавіка 1998 года, а пасольства Ірана працуе ў Мінску з лютага 2001 года.






