Эканоміка

На Беларуска-аманскім бізнес-форуме плануецца да падпісання сем мемарандумаў

Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . На Беларуска-аманскім бізнес-форуме плануецца да падпісання сем мемарандумаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту Беларусі Мікалай Барысевіч перад пачаткам Беларуска-аманскага бізнес-форуму ў Мінску,

Мікалай Барысевіч адзначыў, што мерапрыемства сёння — гэта працяг размовы, якая была ў Маскаце. «Павінен сказаць, што як і форум у Амане, так і наш форум вызначаецца павышаным інтарэсам кампаній як з аднаго, так і з другога боку. Па выніках форуму сёння плануем падпісаць сем мемарандумаў, якія, мы спадзяёмся, у хуткім часе будуць трансфармаваны ўжо ў рэальныя кантракты», — падзяліўся планамі дырэктар.

Сферы супрацоўніцтва даволі рознабаковыя, падкрэсліў ён. «Гэта машынабудаванне, сельская гаспадарка, прадукты харчавання, IT-сектар. І размова ідзе не толькі аб чыстых продажах, але і аб кааперацыі, аб узаемадзеянні як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Амана, арганізацыі сумесных вытворчасцей. Аб’ектыўна глядзім на гэты працэс і бачым, што перспектывы ёсць. І зразумела, што многае залежыць ад тых намаганняў, якія павінны прыкласці нашы кампаніі для рэалізацыі. У сваю чаргу, Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту будзе аказваць усё неабходнае садзейнічанне для таго, каб намечаныя планы рэалізоўваліся і атрымліваліся рэальныя кантракты», — рэзюмаваў Мікалай Барысевіч.

У склад дэлегацыі ўвойдуць кіраўніцтва і прадстаўнікі Міністэрства гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана, Аманскага інвестыцыйнага агенцтва, а таксама больш як 20 кампаній.

На пляцоўцы форуму ўдзельнікі змогуць абмеркаваць перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння з патэнцыяльнымі партнёрамі ў рамках прамых B2B-перагавораў. Мова форуму — англійская. Удзел бясплатны.

Суарганізатарам форуму выступіць партнёр цэнтра — Аманская гандлёва-прамысловая палата (OCCI).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»