Эканоміка

На першым Беларуска-кітайскім форуме рэгіёнаў Гродзенская вобласць падпісала 20 дакументаў аб супрацоўніцтве

Фота Гродзенскага аблвыканкама 1 ліпеня, Гродна . У рамках работы першага Беларуска-кітайскага форуму рэгіёнаў Гродзенская вобласць падпісала 20 дакументаў аб супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі ў розных сферах, паведамілі у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Падпісана восем пагадненняў у сферы інвестыцый, тры дакументы ў сферы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, шэсць — у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, тры знешнеэканамічныя кантракты.
Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў на адкрыцці Беларуска-кітайскага форуму рэгіёнаў, на працягу многіх гадоў Гродзеншчыну звязваюць трывалыя партнёрскія адносіны з кітайскімі рэгіёнамі: з правінцыямі Ганьсу, Хайнань, Фуцзянь. Сёння існуюць шырокія магчымасці для супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, стварэння сумесных вытворчасцей, абмену тэхналогіямі ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўцы прадукцыі, лагістыцы, адукацыі і навуцы, турызме і культурным абмене. Юрый Караеў падкрэсліў, што ёсць зачын для супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі на перспектыву, наперадзе новыя прарыўныя праекты з сябрамі, праверанымі часам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»